Пётра Садоўскі
Калі ўзрушэнне нараджае рух …
Хацелася б і верыцца, што хрысціянскае пахаванне герояў паўстання 1863-64 гг. перапыніць, нарэшце, нашу шматгадовую традыцыю найноўшай гісторыі сімвалічна-рашуча яднацца на могілках: на Росах, у Курапатах, у Лошыцы, на Дзяды ў Ласях і Плябані, на трагічных чарнобыльскіх шэсцях 26 красавіка і разбудзіць, як некалі ў мінулай гісторыі, паспалітае рушэнне пад сцягам Пагоні.
Падручнік гісторыі 2016 г. для 6-га класа
Канешне, падручнік гісторыі – не мастацкі тэкст. Аднак чаканы аповяд пра эпоху ледавікоў, мамантаў, жыццё першабытных людзей, што насялялі наш край, настройвае 12-гадовага вучня на таямніча-апавядальны лад, запаволены рытм з аазісамі малюнкаў, схематычных картаў і храналагічных стужак. Праз гэта павінен нарадзіцца тэкст, як бы запісаны з голасу настаўніка, што “сваімі словамі”, проста апавядае пра незнаёмае. Такога, на жаль, я не магу сказаць пра тэкст падразгляднага падручніка.
Перакладчыцкі Алімп без рэдактара. З досведу чытання перакладаў з нямецкай мовы на беларускую
У параўнанні з савецкім часам цяпер у Беларусі паболела асобаў, якія свабодна валодаюць чужымі мовамі, — часцей, праўда, толькі на гутарковым узроўні. Глыбокімі «фонавымі» краязнаўчымі ведамі пакуль валодае недастатковая колькасць перакладчыкаў. Аднак узнікла яшчэ іншая праблема: з вядомых прычынаў цяперашнія 30 — 40-гадовыя энтузіясты-перакладчыкі авалодваюць беларускай мовай інтуітыўна, бессістэмна, бо робяць гэта часцей за ўсё самастойна і ва ўмовах ліберальнага стылёвага хаосу, які сілкуецца інтэрнэтам ды іншымі беларускамоўнымі праектамі без сур’ёзнай рэдактуры.
Таму не дзіўна, што ў нас могуць узнікаць публічныя дыскусіі кшталту спрэчак пра тое, што важней для перакладчыка: ведаць добра родную ці замежную мову? Спрачацца пра такое — проста абсурд.
Грамадазнаўства ў беларускіх падручніках
Аналіз падручнікаў «Грамадазнаўства» для 9 і 10 класаў, зроблены Пётрам Садоўскім, які мае шматгадовы досвед супрацоўніцтва з «Інстытутам імя Георга Экерта для міжнароднага даследавання школьных падручнікаў».
Сучаснае нацыянальнае самаўсведамленне: паліткарэктнасць і рэальнае жыццё
Не хацеў бы безумоўна пагаджацца з тымі, хто сцвярджае, што ў «цывілізаваных» краінах не існуе адзінай дзяржаўнай ідэалогіі. Яна ёсць. У тым ліку і ў адукацыі. Цяпер гэта часцей называюць паліткарэктнасцю, якая коратка фармулюецца ў адстаялых словах-тэрмінах, што фігуруюць нават у загалоўках падручнікаў.
Як ствараюцца школьныя падручнікі ў ФРГ
Германія – краіна, якая здолела за адносна кароткі тэрмін прайсці шлях ад таталітарнай да сучаснай дэмакратычнай дзяржавы з моцнай эканомікай і сацыяльнай стабільнасцю. На якіх кнігах там вучацца дзеці, як працуюць настаўнікі – пытанне не пустое. І яшчэ адна акалічнасць. На поўначы Германіі ў Браўншвейгу (Ніжняя Саксонія) знаходзіцца ўнікальная даследчая ўстанова – Інстытут міжнароднага даследавання школьных падручнікаў імя Георга Экерта, які спецыялізуецца на даследаванні школьных падручнікаў розных краінах па гісторыі, геаграфіі і грамадазнаўству з адпаведным выхадам на тэксты навучальнага матэрыялу па літаратуры і мовах.
Грамадская дыскусія: «Кніжка для беларуса» з дадаткамі
Мэта інтэрнэт-канферэнцыі, як тое сфармулявана арганізатарамі, — абагульніць пазітыў з досведу настаўніцкай працы і па магчымасці даць рэальныя парады, як нам захаваць беларускую школу. Не ўдаючыся ў крытыку (макра- і мікрапрычыны нам вядомыя) і не будуючы «рэвалюцыйных» сцэнароў, мы будзем рабіць спробу шукаць правільныя адказы на няправільны стан рэчаў. Аднак, трэба прызнаць, што, гаворачы пра нацыянальныя каштоўнасці, у сённяшняй сітуацыі не застаецца нічога лепшага, як, паралельна з распаўсюдам беларушчыны ў школе і па-за школай, ствараць пісьмовыя (ці электронныя) тэксты для шырокага кола карыстальнікаў. Напісанае, сапраўды, застаецца.
У які край наша сцежка сцелецца?
Пётр Садоўскі, першы амбасадар РБ у ФРГ
Кажуць, што нацыю ў значнай ступені ствараюць падручнікі гісторыі. У 1991 – 95 гг. на школьных уроках гісторыі ў нас ужо гаварылі пра “папярэднікаў” і “бацькоў БНР”: Вацлава Іваноўскага, братоў Луцкевічаў, Язэпа Лёсіка, Язэпа Варонку ды інш., як гэта робяць, напрыклад, амерыканцы, узгадваючы “бацькоў Канстытуцыі” 1791 г. Джэймса Мэдысана і Томаса Джэфэрсана. Потым усё зноў вярнулася на савецкія рэйкі, нават горш: за выкарыстанне БНР-аўскай сімволікі цяпер могуць аштрафаваць, арыштаваць, выгнаць з працы ці вучобы.



