КОНКУРС ВІДЭАРОЛІКАЎ PRIX EUROPA SPOT «I AM EUROPE”
Маладыя еўрапейскія таленты запрашаюцца да ўдзелу ў спаборніцтве на прыз за лепшы відэаролік Prix Europa SPOT I am Europe. Прапаноўваецца зняць ролік працягласцю ў 1 хвіліну на тэму “Я – Еўропа”.
Асноўная тэма конкурсу палягае ў тым, што Еўропа складаецца з індывідуальнасцяў. Хто ты і што ў табе еўрапейскага? У такім рэчышчы ролік мусіць пераступаць праз нацыянальныя, культурныя і моўныя межы і выклікаць спадзяванні і надзеі на лепшую будучыню.
Фільмы, прадстаўленыя на конкурс, павінны быць знятыя маладымі рэжысёрамі з Еўропы, зразумелыя для людзей ўсіх моваў і быць візуальна моцнымі. Прыз пераможцу будзе ў выглядзе грашовай прэміі памерам 6000 еўра, а таксама адпаведнага сэртыфікату PRIX EUROPA.
Конкурс арганізаваны Міністэрствам замежных спраў Германіі пры падтрымцы Еўрапэйскай культурнай фундацыі
Апошні тэрмін падачы: 31 ліпеня 2007г.
Падрабязнасці глядзіце тут
Конкурс «Я – Еўропа»
26.06.2007



