Прымаюцца заяўкі на навучанне ў United World Colleges. Увага, старшакласнікі!

31.10.2022

Беларускія школьнікі могуць падаць заяўку на конкурс і атрымаць месца і стыпендыю ў адным з 18 каледжаў UWC па ўсім свеце.
Навучанне ў каледжах праходзіць на англійскай мове па праграме International Baccalaureate і доўжыцца 2 гады.
Конкурс адкрыты для кандыдатаў, якія:
- нарадзіліся ў жніўні 2005 г. - верасні 2007 г. 

- маюць беларускае грамадзянства, від на жыхарства ў Беларусі або пасведчанне ўцекача, выданае беларускай дзяржавай. Можна падавацца і з-за мяжы. 
Адбор праходзіць у 3 туры цалкам анлайн на беларускай і англійскай мове. Заяўка на 1 тур прымаецца да 24 лістапада праз платформу па спасылцы https://apply.uwc.org/prog/uwc_belarus_2023/

Кошт навучання ў UWC - ад 20 да 60 тысяч даляраў на год. Фіналісты конкурсу атрымоўваюць стыпендыю на навучанне ў адпаведнасці з фінансавай патрэбай сям'і, то бок будзе пакрыта частка кошту адукацыі, якую сям'я не зможа заплаціць, альбо ўвесь кошт для самых малазабяспечаных фіналістаў. Больш інфармацыі на сайце адборачнай камісіі: https://www.by.uwc.org/?lang=bel