Конкурс для аўтараў-пачаткоўцаў і маладых журналістаў “ТВОЙ СТЫЛЬ”
Грамадскія аб’яднанні Цэнтр “Трэці Сектар” (Гродна) і “Беларуская Асацыяцыя Журналістаў” (Мінск) абвяшчаюць конкурс для аўтараў-пачаткоўцаў і маладых журналістаў з Гарадзеншчыны са стажам працы не болей за 1 год. Пераможцы будуць вызначаныя па наступных жанравых намінацыях:
-“Твой стыль” – найлепшае інтэрв’ю з цікавай асобай;
-“Пакаленне NEXT” – найлепшы рэпартаж ці артыкул, які адлюстроўвае штодзённае жыццё моладзі;
-“Свет вачыма маладых” – найлепшае фота (будуць разглядацца не больш за 3 фотаздымкі ад удзельніка); Матэрыялы мусяць быць новымі, цікавымі і актуальнымі.
Прымаюцца працы ўжо надрукаваныя ў мясцовых СМІ у 2007 годзе, а таксама толькі падрыхтаваныя да друку. Пераможцаў абярэ журы, у склад якога войдуць аўтарытэтныя беларускія журналісты.
Вынікі конкурса будуць абвешчаны да 2 траўня. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання адбудзецца ў Гродне ў межах Фэсту Маладзёвай Журналістыкі “Твой Стыль”, які пройдзе сёлета ў траўні.
Матэрыяла трэба дасылаць да 20 красавіка 2007 года па адрасе:
230000 г. Гродна
вул. Будзёнага 48а/11
альбо на e-mail: trecisektar@yahoo.com з пазнакай “Конкурс”.
Поспехаў!
“ТВОЙ СТЫЛЬ”
07.03.2007



