Конкурс ад тыднёвіка “Ніва”
Праграмная рада тыднёвіка «Ніва» ладзіць конкурс «Памятаем і чытаем», прысвечаны 90-ым угодкам абвяшчэння БНР і 50-й гадавіне заснавання ў Беластоку Беларускага літаратурнага аб’яднаньня «Белавежа».
Пытанні да конкурса:
1. Якія герб і сцяг былі прыняты Беларускай Народнай Рэспублікай?
2. Назавіце прозвішчы і імёны ўсіх былых старшынь Рады БНР.
3. Назавіце гарады, у якіх знаходзіліся сядзібы БНР.
4. Дзе зараз знаходзіцца Рада БНР і хто ёй старшынствуе?
5. Як называецца першы зборнік твораў беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа», калі пабачыў ён свет і пад чыёй рэдакцыяй?
6. Як называліся літаратурныя альманахі аб’яднання ў мінулым, а як цяпер? Колькі нумароў выйшла кожнага з іх?
7. Хто цяпер з'яўляецца старшынёй «Белавежы» і дзе ён нарадзіўся? Назавіце ягоныя першыя тры паэтычныя зборнікі на беларускай мове.
8. Назавіце трох «белавежскіх» паэтаў і трох празаікаў ды апошні зборнік кожнага з іх.
9. Мае разважанні (у любым жанры, да 2 старонак машынапісу) на адну з тэм:
– Людзі, падзеі, ідэі БНР учора і сёньня;
– Мой «белавежац» або ягоны твор, які падарую блізкім.
Апошні тэрмін прымання адказаў – да 5 сакавіка.
Адказы прымаюцца на адрас:
Rada Programowa Tygodnika „Niwa”
15–959 Białystok, ul. Zamenhofa 27
POLAND
tel./fax (+48 85) 743 50 22
Конкурс ад тыднёвіка “Ніва”
13.01.2008



