Па-беларуску з Вінцуком Вячоркам: Елка, ёлка ці ялінка?

Год таму, таксама ў калядныя дні, мы высьвятлялі, якія калядныя постаці нашыя, а якія ня вельмі. Высьветлілі. Сьвяты Мікалай ці хай сабе і Зюзя —нашыя, каляднікі з Казой нашыя, а вось Сьнягурачка — гэта пэрсанаж расейскай літаратуры, роля якога гістарычна і сюжэтна не пасуе да нашых Калядаў ані традыцыйна-народных, ані хрысьціянскіх.

Сёньня пра важны калядны атрыбут. Як завем сьвяточнае дрэва? Елка, ёлка ці ялінка? Бытуе меркаваньне, нават у слоўніках савецкай пары запісанае, што дрэва — яліна ці елка, але са зьменай ролі нібыта мяняецца яго назва. Як казаў паэта,

А прынесьлі елку ў хату —
Стала ёлачкай яна.

Але разьбярэмся.

Чытаць далей на svaboda.org