6 шляхоў стварэння фэйкавых навін і простыя інструменты іх выкрыцця

Вызначэнне фальшывых навін ці маніпулятыўна апрацаваных матэрыялаў - задача, рашэнне якой вымагае спецыяльных ведаў і адпаведных інструментаў. У дапаможніку ад Global Investigative Journalism Network (GIJN) разглядаюцца сцэнары падману, а таксама прапануюцца пакрокавыя інструкцыі па праверцы і выкрыцці фальсфікацый.

  1. Маніпуляцыі з фатаздымкамі. Спосаб выкрыцця - зваротны пошук выяваў у Google (Google Reverse Search). 
  2. Падман з відэа. Спосаб выкрыцця - вывучэнне відэа і пошук арыгінала.
  3. Перакручванне фактаў. Спосаб выкрыцця – уважліва разглядаць падазроныя загалоўкі, меркаванні, прэзентаваныя як факт, скажэнні фактаў, цалкам выдуманыя факты і інш. 
  4. Псеўдаэксперты. Спосаб выкрыцця – правяраць кваліфікацыю экспертаў.
  5. Выкарыстанне СМІ. Спосаб выкрыцця – сачыць за непраўдзівымі сцверджаннямі, якія спасылаюцца на "топавыя" медыя.
  6. Маніпуляцыя з дадзенымі. Спосаб выкрыцця – аналізаваць метадалогію, пытанні і зацікаўленых асоб і інш.

Падрабязней пра стратэгіі стварэння фэйк ньюс і парады пра тое, як не даць сябе ашукаць, чытайце ў поўнай версіі матэрыялу "6 шляхоў стварэння фэйкавых навін і простыя інструменты іх выкрыцця" па спасылцы.