Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.online)

Галоўная старонка > Конкурс для журналістаў

Конкурс для журналістаў

10.03.2007

Конкурс для журналістаў
Еўрапейскі дом сустрэч — Фонд «Новы стаў" запрашае да удзелу ў конкурсе для журналістаў грамадскіх СМІ ў рамках праекта «Грамадскія медыі Еўрарэгіёну Буг»
Конкурс прызначаны для журналістаў і асобаў, што працуюць у Польшчы і Беларусі над выданнем лакальных газетак і бюлетэняў, якія заангажаваныя ў падтрымку грамадскіх ініцыятыў і бяруць удзел у грамадскім жыцці.
Працы (газетныя артыкулы, фотарэпартажы, цыклы здымкаў і да т. п.) могуць датычыць як мясцовых справаў і падзеяў, маючых месца ў Польшчы або Беларусі, так і трансгранічных справаў і падзеяў. Тэматыка артыкулаў можа датычыць польска-беларускага супрацоўніцтва, грамадскіх справаў, экалогіі, гаспадаркі і г.д.
Працы на польскай або беларускай мовах трэба дасылаць па электроннай пошце на адрас: eds@eds-fundacja.pl [1] ці на адрас: dzedzіch@dzedzіch.org [2] Тэрмін падачы: да 15 красавіка 2007г.
Фінал конкурса адбудзецца 30 красавіка 2007г. [3]


Зыходны URL: https://nastaunik.online/news/10554

Спасылкі
[1] mailto:eds@eds-fundacja.pl
[2] mailto:dzedzіch@dzedzіch.org
[3] http://www.dzedzich.org/news.php?num=223