Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.online)

Галоўная старонка > Конкурс праектаў YouthActionNet.

Конкурс праектаў YouthActionNet.

11.04.2007

Конкурс праектаў YouthActionNet
Калі вы зяўляецеся заснавальнікам моладзевай арганізацыі, якая каардынуе дзейнасць валанцёраў у вашай мясцовасьці; або калі вы – лідэр групы адданых сваёй справе маладых людзей, якія займаюцца абаронаю і прамоцыяй правоў дзіцяці ў вашай краіне; калі вы з'яўляецеся маладым чалавекам, які працуе дзеля таго, каб несці пазітыўныя сацыяльныя змены ў вашу мясцовую супольнасць, то YouthActionNet можа вам дапамагчы.
Кожны год на аснове конкурса выбіраюцца 20 выбітных маладых грамадзкіх лідэраў для ўдзелу ў праграме YouthActionNet.
У дадатак да ўзнагароды памерам у USD 500, кожны з удзельнікаў атрымае магчымасць прыняць удзел у аднатыднёвым семінары па нарошчваньні патэнцыялу ў Вашынгтоне, ЗША. Асноўны фокус будзе зроблены на пытаннях узаеманавучання і магчымасцяў, якія прадастаўляе будова сацыяльных сетак.
У конкурсе могуць прыняць удзел тыя, хто:
- Мае ўзрост ад 18 да 29 год
- З'яўляецца заснавальнікам праектаў/арганізацый, або вядзе праект у межах арганізацыі
- Зможа выразна растлумачыць, якія мэты ў узаеманавучанні ён хацеў бы дасягнуць праз удзел у праграме
- Выдатна валодае англійскай мовай;
Апошні тэрмін падачы заявак: 15 мая 2007 г. Пераможцы будуць абвешчаныя 30 ліпеня 2007г.
Па дэталі звяртацца на: http://www.youthactionnet.org/yan_awards [1]



Зыходны URL: https://nastaunik.online/news/10572

Спасылкі
[1] http://www.youthactionnet.org/yan_awards