Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.online)

Галоўная старонка > Летнія праваабарончыя школы для моладзі і выкладчыкаў

Летнія праваабарончыя школы для моладзі і выкладчыкаў

16.04.2007

Конкурс на ўдзел у летнiх Школах па правах чалавека для моладзi i выкладчыкаў

Беларуская праваабарончая школа, арганiзаваная мiжнароднай супольнасцю праваабарончых арганiзацый, абвяшчае конкурс на ўдзел у Летнiх школах па правах чалавека на 2007 год. У межах праграмы Школы ўдзельнiкi знаёмяцца з гiсторыяй i фiласофiяй правоў чалавека, а таксама сродкамi iх абароны на нацыянальным i мiжнародным узроўнях.
Выкладчыкамi Школы з'яўляюцца прадстаўнiкi вядучых праваабарончых арганiзацый Беларусi i iншых краiн, вядомыя i аўтарытэтныя спецыялiсты ў галiне правоў чалавека i права.
Да ўдзелу ў адукацыйным працэсе будуць прыцягнутыя прадстаўнiкi мiжнародных праваабарончых арганiзацый. Месца правядзення: Лiтва (Вiльня).
Працоўныя мовы: беларуская i руская.

Тэрмiны правядзення Школ па правах чалавека для моладзi
Да ўдзелу запрашаецца беларуская моладзь, зацiкаўленая ў набыццi ведаў у галiне правоў чалавека (узрост: ад 18 да 25 гадоў).
Кожная група ўдзельнiкаў – 18–22 чалавекi.
1) 17 – 23 чэрвеня (заяўкi прымаюцца да 20 траўня)
2) 24 – 30 чэрвеня (заяўкi прымаюцца да 27 траўня)
3) 8 – 14 лiпеня (заяўкi прымаюцца да 10 чэрвеня)
4) 15 – 21 лiпеня (заяўкi прымаюцца да 17 чэрвеня)
5) 29 лiпеня – 4 жнiўня (заяўкi прымаюцца да 1 лiпеня)

Тэрмiны правядзення Школы па правах чалавека для выкладчыкаў
Да ўдзелу запрашаюцца выкладчыкi прадметаў гуманiтарнага цыклу, правоў чалавека ў школах i сярэднiх спецыяльных навучальных установах (група — 20 чалавек).
1) сесiя 5 – 11 жнiўня (заяўкi прымаюцца да 8 лiпеня)

Падача заявак на ўдзел
Для ўдзелу ў Школе прэтэндэнт павiнен запоўнiць рэгiстрацыйную форму (для моладзi — moladz цi для выкладчыкаў — vykladchyk) i даслаць не пазней за вызначаны тэрмiн (заяўкi, дасланыя пазней за ўказаныя даты, разглядацца не будуць) на адрас: belschool@gmail.com [1].
Форму заяўкi можна атрымаць, даслаўшы запыт на адрас: belschool@gmail.com [1] цi на адрас: dzedzich@dzedzich.org [2] Пажадана прадставiць таксама рэкамендацыйны лiст (ад праваабарончай цi iншай грамадзкай арганiзацыi, з якой супрацоўнiчае прэтэндэнт, з месца працы цi вучобы).
Перавага будзе аддавацца ўдзельнiкам, якiя арыентуюцца ў грамадскай праблематыцы, зацiкаўленыя ў атрыманнi ведаў у галiне правоў чалавека, якiя жадаюць i гатовыя дзейнiчаць на карысць iх абароны.

УВАГА:
не будуць разглядацца заяўкi прэтэндэнтаў, тэрмiн дзеяння пашпартоў i дазваляльных штамаў для выезду ва ўсе краiны свету якiх заканчваецца за ТРЫ МЕСЯЦЫ да датаў правядзення адпаведнай Школы.
Удзельнiкi будуць выбраныя сярод заяўленых прэтэндэнтаў у вынiку конкурсу, якi правядзе спецыяльная квалiфiкацыйная камiсiя. Пра вынiкi конкурсу на працягу трох дзён пасля завяршэння адбору будуць апавешчаныя ўсе прэтэндэнты.
Ад удзельнiкаў патрабуецца прысутнасць на ўсiх занятках.
Арганiзатары пакiдаюць за сабой права выключыць удзельнiка ў выпадку невыканання ўмоваў удзелу ў Школе. Удзел у занятках i навучальныя матэрыялы бясплатныя.
Арганiзатары Школы бяруць на сябе расходы на аплату вiз i страхавых полiсаў, транспартных выдаткаў (кошт праезду да месца правядзення Школы i назад), пражывання i харчавання ўдзельнiкаў.
Не будуць кампенсаваныя расходы, звязаныя з атрыманнем дазваляльнага штампу i транспартныя расходы падчас афармлення вiз. Удзельнiкi Школы, якiя паспяхова пройдуць курс, атрымаюць адпаведныя сертыфiкаты.
У выпадку, калi ў вас ёсць дадатковыя пытаннi, просiм звяртацца на адрас: belschool@gmail.com [1]
Кантактная асоба: Тацяна Рэвяка


Зыходны URL: https://nastaunik.online/news/10575

Спасылкі
[1] mailto:belschool@gmail.com
[2] mailto:dzedzich@dzedzich.org