Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.online)

Галоўная старонка > Конкурс міжнародных моладзевых праектаў Europeans for Peace

Конкурс міжнародных моладзевых праектаў Europeans for Peace

27.10.2016

Нямецкі фонд “Памяць, адказнасць і будучыня” (EVZ) [1] у межах праграмы EUROPEANS FOR PEACE [2] абвясціў конкурс міжнародных праектаў абмену моладзі з Нямеччыны, краінаў Цэнтральнай, Усходняй і Паўднёва-Ўсходняй Еўропы, а таксама Ізраіля.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца школы і пазашкольныя адукацыйныя ўстановы, моладзевыя групы. У межах праектаў моладзь займаецца тэмай дыскрымінацыі і пераследу падчас нацыянал-сацыялізму і / або актуальнымі пытаньнямі дыскрымінацыі.

Тэма праграмы ў 2017/2018 гг.: Дыскрымінацыя: расплюшчыце вочы!

Заяўкі на ўдзел у праграме прымаюцца на нямецкай [3] і ангельскай [4] мовах. Каб узяць удзел у конкурсе, неабходна да 1 снежня 2016 г. запоўніць форму заяўкі, а таксама фінансавы план.

Падрабязную інфармацыю глядзіце па спасылцы [5].

Паводле oeec.by [6]


Зыходны URL: https://nastaunik.online/news/15199

Спасылкі
[1] http://belngo.us3.list-manage1.com/track/click?u=2f82dbece561ee4893e251b49&id=69f6953f1b&e=d781d0ef92
[2] http://belngo.us3.list-manage.com/track/click?u=2f82dbece561ee4893e251b49&id=2f5d2b79cb&e=d781d0ef92
[3] http://belngo.us3.list-manage1.com/track/click?u=2f82dbece561ee4893e251b49&id=c1b245f2fb&e=d781d0ef92
[4] http://belngo.us3.list-manage.com/track/click?u=2f82dbece561ee4893e251b49&id=a0556c5b0a&e=d781d0ef92
[5] http://belngo.us3.list-manage1.com/track/click?u=2f82dbece561ee4893e251b49&id=fa52f58d6a&e=d781d0ef92
[6] http://belngo.us3.list-manage.com/track/click?u=2f82dbece561ee4893e251b49&id=2e8375c7b3&e=d781d0ef92