Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.online)

Галоўная старонка > «Размова Калінкінай»: Настаўнікі, якія пайшлі супраць рэжыму

«Размова Калінкінай»: Настаўнікі, якія пайшлі супраць рэжыму

Відэа [1]

На Дзень настаўніка – гісторыі педагогаў, якім не сорамна глядзець дзецям у вочы. 

Госця «Размовы Калінкінай» – настаўніца гісторыі Наталля Ільініч, якую два з паловаю года таму паставілі перад выбарам: выйсці з апазіцыйнай партыі або звольніцца. Калі не згадзілася, пасярод навучальнага года не працягнулі кантракту [2].

Наталля Ільініч 26 гадоў адпрацавала ў талькаўскай школе, дзе стварыла краязнаўчы гурток і сайт «Talka.info» [3], выдала кнігу «Талька і наваколлі», даследуе нацыянальна-вызваленчае паўстанне 1863 года супраць Расейскай імперыі пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага ў Ігуменскім павеце, штогод праводзіць Талькаўскі фэст – свята, якое любяць школьнікі і добра ведае грамадскасць. Сярод ейных выхаванцаў – філосафы, сацыёлагі, гісторыкі ды фалькларысты.

Сп. Ільініч узгадвае, што ў часы перабудовы ў настаўніцкай было гучна ад дыскусіяў, людзі не баяліся выказваць сваю думку. А ў 2000-я зрабілася ціха. «Прыйшлі, журнал узялі ды пайшлі на ўрок».

Госця праграмы ўзгадвае, што нядаўна пазнаёмілася з настаўнікам, якога таксама звольнілі за «палітыку». Уладзімір Юржыц выкладаў інфарматыку ў сярэдняй школе № 20 горада Оршы, а ў першай палове 2000-х быў яе дырэктарам. Ні на парламенцкіх выбарах 2000 года, ні на прэзідэнцкіх у 2001-м, узгадваў ён у прэсе, улады яшчэ не рыхтавалі гатовых лічбаў у выніковых пратаколах. Тады настаўнікаў разам з дырэктарамі прадпрыемстваў збіраў старшыня гарвыканкаму і папярэджваў, што «прафесійныя якасці» педагогаў будуць ацэньваць паводле вынікаў галасавання на ўчастках. На ўчастку Уладзіміра Юржыца падлік галасоў адлюстроўваў сапраўдную волю выбарцаў, і ўжо ў 2004-м узначаліць камісію яму не дазволілі. Але ён заставаўся дырэктарам школы, дзе быў участак, і здолеў дамагчыся праўдзівага падліку. Тады за трэці прэзідэнцкі тэрмін Аляксандра Лукашэнкі прагаласавалі 48 %. З часам сп. Юржыца пазбавілі не толькі пасады дырэктара, але і настаўніка. Хоць яшчэ ў 2007-м дзяржаўная газета «Рэспубліка» пісала пра яго: «... таленавіты чалавек – таленавіты ўва ўсім».

Гэткі выпадак здарыўся ў Менску і з аднакурсніцаю Наталлі Ільініч. Цяперашнюю сітуацыю ў школе яна прадказальна параўноўвае з 1930-мі гадамі.

АК, belsat.eu [4]

Binary Data Настаўнікі, якія пайшлі супраць рэжыму [5]
Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.online/node/13272

Спасылкі
[1] https://nastaunik.online/media/videa
[2] http://belsat.eu/be/wiadomosci/a,1753,nastaunitsa-ghistoryi-praz-sud-patrabuie-viarnuts-ioi-pratsu.html
[3] http://talka.info/
[4] http://belsat.eu/be/wiadomosci/a,15849,nastauniki-iakiia-paishli-suprats-rezhymu.html
[5] https://nastaunik.online/