Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.online)

Галоўная старонка > Па-беларуску з Вінцуком Вячоркам: Каралёвая Бона, ейны муж і Піфагорава тэарэма

Па-беларуску з Вінцуком Вячоркам: Каралёвая Бона, ейны муж і Піфагорава тэарэма

Беларуская мова [1]

Беларуская мова – за прыватную ўласнасьць на ўсё. Піша Вінцук Вячорка

Такі беларускі сказ: Папрасі яго забраць рэчы – і ягоныя, і братавыя. Усё зразумела. Але ў паслоўным перакладзе на расейскую яснасьць затуманьваецца:

«Попроси его забрать вещи – и его, и брата».

Прыналежнаму займеньніку (чый?) ягоны адпаведніка ў расейскай мове няма. У клясычнай беларускай моўнай традыцыі прыналежныя займеньнікі ўтвараюць цэласную сыстэму. Акрамя звычайных для кожнае мовы

я, ты – мой, твой

мы, вы – наш, ваш,

ёсьць

ён – ягоны

яна – ейны

яны – іхны (з варыянтам іхні)

усе – усіхны

(можна яшчэ нагадаць і пра ветлівае Вашаць – Вашэцеў, Вашэцін).

Звычайна, калі аналягічных словаў у расейскай няма ці не засталося, то беларускія слоўнікі і граматыкі савецкай традыцыі іх або не падаюць зусім, або стылёва абмяжоўваюць.

Вось і шасьцітамовы Тлумачальны слоўнік запісвае прыналежныя займеньнікі 3-й асобы ў «размоўныя». Але прыклады падае паэтычныя або нэўтральныя, прычым ад аўтарытэтных творцаў.

Ейны. Размоўнае. Тое, што і яе (у 2 знач.). Струны на скрыпачцы – яшчэ ня ўсё, каб можна было ад ейных песень аж плакаць (Віктар Карамазаў)

Ягоны. Размоўнае. Тое, што і яго (у 2 знач.). Зеленюка ўжо не было. У ягоным пакоі непрыкметна кінулася ў вочы халоднае бязладзьдзе. (Міхась Зарэцкі)

Слова ж іхны, таксама «абласное», Тлумачальны слоўнік ілюструе прыкладам з самога К. Крапівы, а акадэмічная граматыка – прыкладам са Зьмітрака Бядулі:

Вабяць вочы, нібы ўспаміны,

Цэлы сьвет іграе ў іхным зьзяньні…

 

Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.online/node/13934

Спасылкі
[1] https://nastaunik.online/workshop/bielmova