Педагагічная майстэрня

Знайдзі на мапе ўсе гарады Беларусі – інтэрактыўная гульня

З'явілася новая інтэрактыўная гульня, прысвечаная геаграфіі Беларусі. Ад удзельніка патрабуецца нанесці 112 гарадоў краіны на контурную карту. Неабходна пстрыкнуць у тым месцы, дзе, на вашую думку, знаходзiцца той ці іншы горад.

Па-беларуску з Вінцуком Вячоркам: Жыґімонт на дрыґанце

Шчылінны (праточны, фрыкатыўны) гук [г], калі вібруе задняя частка языка – як у словах гэты, год, га! – адна з адметных рысаў беларускага маўленьня, нас дзякуючы ёй пазнаюць.

Па-беларуску з Вінцуком Вячоркам: Свята футбола ці футболу?

Перад вачыма рэдактара адукацыйнага сайта вісіць паперка з двума слупкамі. Злева – канчатак роднага склону назоўнікаў мужчынскага роду -а (-я): праекта, урока, семінара, факультатыва, курса. Справа – канчатак -у (-ю): конкурсу, фестывалю, перапынку.

Сайт дыстанцыйнага навучання настаўнікаў англійскай мовы Беларусі

Каманда сайта learner.by запрашае ў свае шэрагі творчых, ініцыятыўных, зацікаўленых у сучасных сродках навучання педагогаў і проста добрых людзей.

3 ліпеня 1944-га: пра што маўчыць падручнік

Спачатку цытата з вучэбнага дапаможніка для Х класа «Гісторыя Беларусі, 1917– 945 гг» (2012): «У 1944 г. Чырвоная Армія нанесла шэраг удараў па ворагу… У ліку гэтых удараў быў і разгром гітлераўскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі».

Навучальна-метадычны комплекс «Медыякод»

Навучальна-метадычны комплекс «Медыякод» складаецца з дапаможніка па медыяадукацыі для настаўніка, дапаможніка для вучня (студэнта), вучнёўскага працоўнага сшытка і плаката.

Старонкі