Конкурс міжнародных моладзевых праектаў Europeans for Peace

27.10.2016

Нямецкі фонд “Памяць, адказнасць і будучыня” (EVZ) у межах праграмы EUROPEANS FOR PEACE абвясціў конкурс міжнародных праектаў абмену моладзі з Нямеччыны, краінаў Цэнтральнай, Усходняй і Паўднёва-Ўсходняй Еўропы, а таксама Ізраіля.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца школы і пазашкольныя адукацыйныя ўстановы, моладзевыя групы. У межах праектаў моладзь займаецца тэмай дыскрымінацыі і пераследу падчас нацыянал-сацыялізму і / або актуальнымі пытаньнямі дыскрымінацыі.

Тэма праграмы ў 2017/2018 гг.: Дыскрымінацыя: расплюшчыце вочы!

Заяўкі на ўдзел у праграме прымаюцца на нямецкай і ангельскай мовах. Каб узяць удзел у конкурсе, неабходна да 1 снежня 2016 г. запоўніць форму заяўкі, а таксама фінансавы план.

Падрабязную інфармацыю глядзіце па спасылцы.

Паводле oeec.by