Педагагічная майстэрня
АПА выдала зборнік матэрыялаў у дапамогу навучанню дэмакратыі і медыйнай граматнасці
У Акадэміі паслядыпломнай адукацыі выйшаў дапаможнік "Демократическая культура в действии: демократические компетенции в информационную эпоху" (аўтары М.Е.Мінава, О.А.Мельнік, Н.А.Ульянчанка).
Праграма-трэнажор «Францыск Скарына – творца часу»
Даслаў Васіль Рудабелец, настаўнік вышэйшай катэгоры Роўкавіцкай школы Чачэрскага р-на. Трэнажор прысвечаны творчасці Ф. Скарыны, складзены да 500-годдзя кнігадрукавання.
Ці лёгка жыць на балоце? Заняткі для прадметных тыдняў.
Прапанаваныя вучэбныя заняткі рэкамендуецца праводзіць у рамках прадметных тыдняў біялогіі, беларускай мовы і літаратуры для вучняў 10—11 класаў. Мяркуецца, што тэма дапаможа сфарміраваць у старшакласнікаў разуменне ўнікальнасці і значнасці балота не толькі як часткі ландшафту Беларусі, але і як фактару ўплыву на фарміраванне культуры і нацыянальнага характару. Матэрыял урока падыдзе для рэалізацыі праекта па экалагічным выхаванні старшакласнікаў.
«DRUCKER» und «ДРУКАР»: wer ist das? – Johannes Gutenberg und Franzisk Skaryna
Пазакласнае мерапрыемства для тыдня нямецкай мовы даслала Ірына Рудабелец, настаўніца нямецкай мовы Роўкавіцкай школы. Што агульнага паміж Скрынам і Гутэнбергам? Менавіта на гэта пытанне адкажуць вучні, а заадно і адзначаць 500-годдзе беларускага кнігадрукавання.
Філасофская лірыка
Прэзентацыю да ўрока даслала Галіна Сухава, настаўніца гімназіі №5 г. Віцебска.
Ключавое пытанне: На чым будуецца ваша ўпэўненасць, што наша мова можа выказаць нашы думкі?
Песні для 3-га класа ад «АБ-БА»
Беластоцкае «Аб'яднанне ў карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову "АБ-БА"» выпусціла песні для 1–3 класаў пачатковай школы. На трох дысках размешчаны самі песні, а таксама мінусоўкі да іх.
Сцэнар навагодняга свята па матывах казкі Г.Х. Андэрсана "Снежная Каралева"
Распрацоўку навагодняга свята для малодшых школьнікаў даслала Святлана Вайцянкова, настаўніца пачатковых класаў Роўкавіцкай яслі-сад–сярэдняй школы Чачэрскага р-на.
Пётра Садоўскі пра новы падручнік «Гісторыя Беларусі», 6 клас
Падручнік гісторыі 2016 г. для 6-га класа з беларускай мовай навучання (частка I: са старажытных часоў да канца XV стагоддзя): уражанні колішняга вучня і настаўніка.



