Мультфільм «Фіксікі» па-беларуску
Мультсерыял па матывах аповесці Эдуарда Успенскага «Гарантыйныя чалавечкі», агучаны суполкай Gavarun_by. Серыя «Кампакт-дыск».
Мультсерыял па матывах аповесці Эдуарда Успенскага «Гарантыйныя чалавечкі», агучаны суполкай Gavarun_by. Серыя «Кампакт-дыск».
Беларускія настаўнікі разам з дацкімі калегамі зрабілі сучасны метадычны дапаможнік для настаўнікаў. Прапануем паглядзець нават тым, хто не ў тэме правоў чалавека, бо ў дапаможніку шмат метадычных парадаў, ідэяў, як зрабіць урок цікавым і прадуктыўным.
Даслала Таццяна Шумель. Гексы - шасцівугольнікі, выразаныя з паперы ці пластыка. На гексах можа быць напісана, намалявана, раздрукавана ўсё, што заўгодна, па тэме ўрока. Складаючы з набору гексаў малюнак (пазл), дзеці ўсталёўваюць лагічную сувязь паміж тымі карткамі, якія сутыкаюцца сваімі бакамі, і гэтыя сувязі становяцца бачнымі.
Сяргей Фадзн - сучасны настаўнік з неардынарнымі падыходамі, як гаворыць моладзь, са сваімі фішкамі. На ўроках паказвае вучням кіно. Не, ён не ператварае іх у кінапрагляд. Вучні разбіраюць кіналяпы. Зразумела, з пункту погляду фізікі.
Нагадваем настаўнікам пра існаванне цудоўнага праекта «Народныя казкі для дзетак» — ініцыятыва ЮНІСЕФ у Беларусі.
Урок даслала Вольга Жыткая. Ідэя урока: прапаеуецца, з аднаго боку, асвятліць пытанні гігіены, з другога, - дэкадаваць рэкламны ролік шампуня. Дзеці адначасова засвойваюць праграмныя веды і развіваюць навыкі медыяпісьменнасці.
Аўтар ідэі Павел Лабацэвіч праз малюнкі і подпісы да іх даступна тлумачыць сутнасць фізічных законаў, з'яў і прынцыпаў.
Сяргей Фадзін: Рашэнне задач выклікае найбольшую цяжкасць у вучняў. Я задаўся пытаннем, як зрабіць гэты працэс больш займальным. Сучасныя падлеткі любяць глядзець кіно, а сцэнарысты і рэжысёры часта не сябруюць з фізікай. І я выкарыстаў фізічны кіналяп у якасці ўмовы задачы.