«ForteE»
Блог настаўніка замежнай мовы. На конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку – 2012» заявіла Таццяна Глушакова, ДУА «Урыцкая сярэдняя школа».
Блог настаўніка замежнай мовы. На конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку – 2012» заявіла Таццяна Глушакова, ДУА «Урыцкая сярэдняя школа».
Урок для вучняў 7 класа. Даслала Святлана Ляшонак, ДУА «Глыбоцкая раённая гімназія», на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку – 2012».
Камбінаваны ўрок з элементамі педтэхналогіі французскіх майстэрняў для вучняў 8 класа, распрацаваны Галінай Альшэўскай, ДУА «Бердаўскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа». Мэта ўрока: даць уяўленне пра адметнасць жанру раманса праз знаёмства з лірычным творам М.Багдановіча.
Урок-дыскусія для вучняў 10 класа, дасланы Галінай Скарынай, ДУА «Гімназія г. Белаазёрска». Твор К.Чорнага «Трэцяе пакаленне» падаецца ў спісе для самастойнага чытання. Таму вельмі дарэчы праверыць веданне тэксту менавіта ў дыскусіі, праз тое выклікаць яшчэ большую цікавасць да творчасці К. Чорнага.
Дапаможнік для вучняў пачатковых класаў, іх бацькоў і настаўнікаў (да факультатыўных заняткаў «Вытокі роднай мовы») даслала Валянціна Сцяпурка, ДУА «Гімназія г. Белаазёрска».
Бацькоўскі сход і сумесная класная гадзіна для вучняў і бацькоў 6 – 7 класаў
Даслала Эла Якубоўская, ДУА «Сярэдняя школа №8 г. Жодзiна», на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Сёння шмат бацькаў жаляцца, што іх дзеці цэлымі днямі сядзяць за камп’ютарам. Што ў іх гады яны бегалі па вуліцы, гулялі ў футбол і г.д.
Педагагічны праект
Даслалі Аляксандр Плятнёў, Сяргей Гусеў, Аляксандр Сугакевіч (Ліцей ДУВПА «Беларуска-Расійскі універсітэт», Магілёў) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Сёння надзвычай важным з’яўляецца не толькі набыццё вучнямі пэўнай сумы канкрэтных ведаў, але і развіццё ў іх ключавых кампетэнцый, якія неабходны чалавеку для паспяховай самарэалізацыі.
Дапаможнік для настаўнікаў, дасланы Міколам Жуковічам (ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Бярозы»), прапануецца настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, студэнтам філалагічных факультэтаў ВНУ і ўсім, хто цікавіцца тэхналогіямі сучаснага ўрока.
Даслала Ларыса Жаўнярчук, Пружаны. Апісанне досведу выкарыстання праектна-даследчай тэхналогіі на ўроках. Прыклады выкананых праектаў:
- Праект па тэме «Ужыванне складаназалежных сказаў у вусных і пісьмовых выказваннях тэкстаў розных стыляў», з праблемай «СНІД – наша агульная бяда» (9 клас);
- Праект па тэме «Утварэнне складаных сказаў з рознымі спосабамі сувязі частак, уключэнне іх у тэксты вусных і пісьмовых паведамленняў», з праблемай «Ахова і фарміраванне здароўя вучняў» (9 клас);
- Праект з праблемай «Напісанне тэкстаў навуковага стылю. Напісанне рэферата на лінгвістычную тэму» (10 клас);
- Праект з праблемай «Засваенне тэмы «Галоўныя і даданыя члены сказа»» (5 клас).