Педагагічная майстэрня

Лінгвістычныя казкі Аляксея Якімовіча – 3

Слонімскі педагог і пісьменнік Аляксей Якімовіч працягвае радаваць вучняў і калег ілюстраванымі лінгвістычнымі казкамі:• Дапамажыце Шпачку • Плакса • Паспрабуйце адказаць • «Чароўнае» слова • Не доўга радаваўся.

Сцэнар урока рашэння міжпрадметнай выніковай праектнай задачы «Выбіраем экскурсію»

Распрацоўка – плён супрацы ст. выкладчыка ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» Святланы Аксючыц і настаўніцы ДУА «Гімназія № 1 г. Горкі Магілёўскай вобласці» В.Пячонавай у межах эксперыментальнай работы па ўвядзенні праектных задач у школах.

Стартавая праверачная работа па рускай мове ў 3 класе

Матэрыял распрацаваны на падставе методыкі «актыўная ацэнка» і з’яўляецца практычным дадаткам да артыкула Святланы Аксючыц «Актыўная ацэнка вучэбных дасягненняў як сродак фарміравання самаацэнкі малодшых школьнікаў».

Інтэрактыўны дапаможнік для абітурыентаў

Дапаможнік склаў і даслаў Іван Сяргеевіч Храпавіцкі – настаўнік матэматыкі з Глыбокага. Дапаможнік на рускай мове створаны на падставе папярэдняй, беларускай, версіі. Гэта першая частка інтэрактыўнага дапаможніка, якую аўтар рэкамендуе калегам для выкарыстання падчас правядзення індывідуальных заняткаў з абітурыентамі.

Падручнікі ад Беларускай палічкі

Школьныя падручнікі і дапаможнікі ў фармаце pdf і djvu:
· В. Фамін. С. Паноў. Н. Ганушчанка. Гісторыя Беларусі 1945–2005 гг. Дапаможнік для 10 класа з беларускай мовай 12-гадовае навучанне
· Г. Космач. Сусветная гісторыя навейшага часу (1945–2005 гг.) Вучэбны дапаможнік для 10 класа (бел. мова навучання, 12-гадовая школа) (2006)



Адкуль наш род (аўдыёкніга)

Уладзімір Арлоў. Адкуль наш род (аўдыёкніга)

Апавяданні з гісторыі Беларусі для малодшых школьнікаў.
Аўдыёкнігу склалі займальныя і пазнавальныя апавяданні з гісторыі Беларусі.
Сярод герояў — князі Усяслаў Чарадзей і Вітаўт Вялікі, асветнікі Еўфрасіння Полацкая і Кірыла Тураўскі, першадрукар Францішак Скарына і канцлер Леў Сапега, ваяводы Канстанцін Астрожскі і Ян Кароль Хадкевіч, правадыры паўстанцаў Тадэвуш Касцюшка і Кастусь Каліноўскі.

Старонкі