Беларуская мова

Па-беларуску з Вінцуком Вячоркам: Жыґімонт на дрыґанце

Шчылінны (праточны, фрыкатыўны) гук [г], калі вібруе задняя частка языка – як у словах гэты, год, га! – адна з адметных рысаў беларускага маўленьня, нас дзякуючы ёй пазнаюць.

Па-беларуску з Вінцуком Вячоркам: Свята футбола ці футболу?

Перад вачыма рэдактара адукацыйнага сайта вісіць паперка з двума слупкамі. Злева – канчатак роднага склону назоўнікаў мужчынскага роду -а (-я): праекта, урока, семінара, факультатыва, курса. Справа – канчатак -у (-ю): конкурсу, фестывалю, перапынку.

«Інтэрактыўныя гульні па беларускай мове і літаратуры»

Раней мы ўжо рэкамендавалі настаўнікам беларускай мовы і літаратуры наведаць сайт іх калегі Алены Мігаль. Цяпер жа з радасцю падказваем яе новы рэсурс.

Старонкі