«Гідраўлічныя механізмы» – урок і прэзентацыя
Урок і прэзентацыя
Урок настаўніка Аляксандра Якубоўскага з Жодзіна атрымаў гран-пры на конкурсе «Адкрыты ўрок», што праводзіла «Настаўніцкая газета». Аўтар пазнаёміўся з методыкай Актыўнай ацэнкі на семінары «Альхоўка-2010» і ўпэўнены, што выкарыстанне прынцыпаў АА зрабіла ўрок эфектыўным.
Прадмет: Фізіка. Клас: 7. Тэма: Гідраўлічныя механізмы.




«Матэматыку ўжо за тое трэба вучыць, што яна розум у парадак прыводзіць.» Гэтую параду М.Ламаносава даволі часта паўтараюць, аргументуючы неабходнасць вывучэння матэматыкі ў як мага большым аб’ёме. Але ж «прывесці розум у парадак» можа дапамагчы любы, нават маленькі раздзел матэматыкі, калі яго вывучаць не якойсці часткай, а грунтоўна. Паспрабуем прыгледзецца з гэткімі намерамі да простай і даволі знаёмай настаўнікам тэмы «Квадратныя раўнанні».